Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/29/990452_12345/
Дата раздрукоўкі: 17.09.2019 03:58
29.01.2019 13:14 Эканоміка, Фінансы

Долар і еўра зноў падаражэлі, расійскі рубель патаннеў на таргах БВФБ

Мінск, 29 студзеня. 29 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0155 рубля (0,63%) і склаў 2,4695 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0070 рубля (0,33%) да 2,1593 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0091 рубля (0,28%) і склаў 3,2558 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты складае прыкладна 60,2 долара за бараль Brent.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 41,12 капейкі і склаў 66,3412 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН