Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/29/990503_990504/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 02:57
29.01.2019 18:30 Эканоміка

Лукашэнка працягнуў тэрмін дзеяння ўказа аб падтрымцы экспартных праграм па рэалізацыі беларускай тэхнікі

Мінск, 29 студзеня. Аляксандр Лукашэнка працягнуў на 2019—2020 гады тэрмін дзеяння ўказа ад 24 верасня 2009 года № 466 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь", накіраванага на падтрымку экспартных праграм па рэалізацыі беларускай тэхнікі. Адпаведны ўказ № 31 кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 студзеня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Дакументам таксама прадугледжана магчымасць выкарыстання такіх формаў міжнародных разлікаў, як міжбанкаўскі крэдыт банку пакупніка, экспартны дакументарны акрэдытыў з постфінансаваннем, якія для ўсіх удзельнікаў знешнегандлёвых аперацый з'яўляюцца стандартнымі і простымі інструментамі, рэгулююцца правіламі і прынцыпамі міжнароднага права.

Чакаецца, што нормы ўказа акажуць садзейнічанне экспарту беларускай прадукцыі і дазволяць ажыццяўляць продаж на новых рынках далёкага замежжа, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН