Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/29/990518_990519/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 10:49
29.01.2019 19:44 Грамадства

Лукашэнка распарадзіўся выдзеліць звыш 900 тысяч рублёў на падтрымку духоўных навучальных устаноў Беларускай праваслаўнай царквы

Мінск, 29 студзеня. У рамках штогадовага выдзялення дзяржаўнай падтрымкі духоўным навучальным установам Беларускай праваслаўнай царквы Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня падпісаў распараджэнне аб выдзяленні ў 2019 годзе 905,4 тыс. рублёў апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Грошы будуць выдзелены з рэзервовага фонду прэзідэнта і накіраваны на аплату працы выкладчыкаў і работнікаў, якія забяспечваюць адукацыйны працэс, выплаты стыпендый студэнтам і навучэнцам шэрагу духоўных навучальных устаноў. Пры гэтым Мінскай духоўнай акадэміі выдзеляць 180,4 тыс. рублёў, Мiнскай духоўнай семінарыі — 337,3 тыс., Віцебскай духоўнай семінарыі — 216,9 тыс., Мінскаму духоўнаму вучылішчу Мінскай епархіі — 170,8 тыс.

"Аб'ёмы выдзеленых сродкаў вызначаны згодна з патрабаваннямі заканадаўства, што прымяняюцца ў дачыненні да бюджэтных арганізацый, з улікам штатнага раскладу адукацыйных устаноў Беларускай праваслаўнай царквы і колькасці навучэнцаў у іх", — гаворыцца ў паведамленні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239