Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/30/990592_112233/
Дата раздрукоўкі: 16.09.2019 23:17
30.01.2019 13:58 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў на таргах БВФБ

Мінск, 30 студзеня. 30 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0012 рубля (0,05%) і склаў 2,4683 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0009 рубля (0,04%) да 2,1584 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0114 рубля (0,35%) і склаў 3,2672 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла на фоне пагрозы ўвядзення санкцый ЗША супраць Венесуэлы, бараль маркі Brent каштуе прыблізна 61,5 долара.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 24,25 капейкі і склаў 66,0987 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН