Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/30/990612_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 05:58
30.01.2019 14:18 Грамадства

У Гродне 16-гадовы падлетак распаўсюдзіў у сацсетках інфармацыю аб мініраванні навучальнай установы

Мінск, 30 студзеня. 16-гадовы падлетак з Гродна распаўсюдзіў у сацсетках інфармацыю пра мініраванне навучальнай установы. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу на падставе ч. 1 арт. 340 (заведама непраўдзівае паведамленне пра падрыхтоўку выбуху, падпалу ці іншых дзеянняў, што ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей).

Як паведамляе прэс-служба СК, 30 студзеня з ініцыятывы праваахоўных органаў праведзеная эвакуацыя вучняў і педагагічнага калектыву навучальнай установы.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ўпраўленняў Следчага камітэта і УУС Гродзенскага аблвыканкама, раённых падраздзяленняў, гродзенскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5522.

Выбуховых прыладаў не знойдзена. З падазроным праводзяцца следчыя дзеянні.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН