Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/31/990711_147885/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 05:44
31.01.2019 09:10 Грамадства

У 2018 годзе ў Мінску і Гродзенскай вобласці адзначаны рост злачыннасці

Мінск, 31 студзеня. У 2018 годзе ў Мінску і Гродзенскай вобласці зафіксаваны рост злачыннасці на 0,9 і 1,7% адпаведна, сведчаць звесткі МУС.

У цэлым па краіне колькасць зарэгістраваных злачынстваў зменшылася на 2,9% і склала 83.813, або прыблізна 230 злачынстваў за дзень.

У Брэсцкай вобласці злачыннасць скарацілася на 7,3%, у Віцебскай — на 6,2%, Магілёўскай — на 3,9%, Мінскай — на 3,5%, Гомельскай — на 3%.

Менш зарэгістравана разбояў (на 22,4%), вымагальніцтваў (на 18,7%), згвалтаванняў і замахаў на згвалтаванне (на 17,4%), крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (на 13,8%), службовых падлогаў (на 13,2%), злоўжыванняў уладай або службовымі паўнамоцтвамі (на 10,8%), забойстваў і замахаў на забойства (на 10,6%), злачынстваў, звязаных з наркотыкамі (на 9,1%), крадзяжоў (на 8, 5%), у тым ліку з кватэр і прыватных дамоў (на 5,9%), рабаванняў (на 5,3%).

У той жа час узрасла колькасць выпадкаў хуліганства (на 0,9%), махлярства (на 2%), крадзяжу шляхам прысваення або растраты (на 2,5%), наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (на 3,9%), хабарніцтва (на 4%).

Асабліва цяжкіх злачынстваў зарэгістравана на 5,4% менш у параўнанні з 2017 годам, цяжкіх — на 3,7%, менш цяжкіх — на 3,2%. Доля цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў скарацілася з 13,6 да 13,4%.

Зарэгістравана 1.724 злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, што на 19,8% менш, чым у 2017 годзе, з іх 13 злачынстваў — асабліва цяжкія.

Летась выяўлена 46.447 асоб, якія ўчынілі злачынствы (улічваюцца справы, расследаванне якіх завершана), — на 2,6% менш, чым у 2017-м. У іх ліку: 4.476 — у складзе злачынных груп (-18%), 1.073 асобы ў стане наркатычнага ап'янення (-13,4%), 1.554 непаўналетнія (-10%), 12.216 асоб у стане алкагольнага ап'янення (-4,3% ), 27.686 асоб, якія нідзе не працавалі і не вучыліся (-4,2%), 17.245 раней судзімых (-0,4%), 8.282 жанчыны (+1,7%).

Да крымінальнай адказнасці прыцягнута 41,8 тыс. чалавек, або 89,9% агульнай колькасці выяўленых асоб, якія ўчынілі злачынствы (у 2017 годзе — 42,8 тыс., або 89,8%).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН