Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/31/990714_444456/
Дата раздрукоўкі: 17.09.2019 00:22
31.01.2019 09:26 Грамадства

У месцах пазбаўлення волі знаходзіцца больш за 32 тыс. чалавек

Мінск, 31 студзеня. На 1 студзеня 2019 года ў месцах пазбаўлення волі знаходзілася 32,6 тыс. чалавек, што на 5,2% менш, чым на пачатак 2018 года, паведамляе МУС.

У папраўчых калоніях для дарослых знаходзілася 26,3 тыс. чалавек (на 6,2% менш), у выхаваўчай калоніі для непаўналетніх — 237 (на 11,9% менш), у СІЗА — 5,4 тыс. (на 0,2% менш), у турмах — 564 чалавекі (на 0,2% менш).

На 1 студзеня 2018 года ў месцах пазбаўлення волі пакаранне адбывалі 34,4 тыс. чалавек — на 2,3% менш, чым на 1 студзеня 2017-га.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН