Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/31/990773_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 05:37
31.01.2019 13:14 Эканоміка, Фінансы

Расійскі рубель падаражэў больш чым на дзве капейкі на таргах БВФБ

Мінск, 31 студзеня. 31 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0042 рубля (0,17%) і склаў 2,4725 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0085 рубля (0,39%) да 2,1499 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0226 рубля (0,69%) і склаў 3,2898 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты расце і складае каля 62 долараў за бараль Brent.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 74,1 капейкі і склаў 65,3577 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН