Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/31/990827_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 07:15
31.01.2019 17:08 Грамадства

Пры атрыманні хабару затрыманыя службовыя асобы прадпрыемства віцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты"

Мінск, 31 студзеня. У Віцебску пры атрыманні хабару затрыманыя службовыя асобы прадпрыемства, якое ўваходзіць у віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты".

Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, праваахоўныя органы выкрылі і задакументавалі супрацьпраўную схему, створаную кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства, статутны фонд якога больш чым на 95% належыць абласной камунальнай уласнасці.

"Дзеянні службовых асоб прадпрыемства, якое з'яўляецца базавым лагістычным цэнтрам дзяржаўнага аб'яднання "Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты", дазвалялі не толькі атрымліваць заработную плату і заахвочвальныя бонусы, што ў разы перавышалі сярэднія ў галіне па рэспубліцы, але і атрымліваць хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый-партнёраў", — гаворыцца ў паведамленні.

Выбудаваная схема заключалася ў прыцягненні да супрацоўніцтва суб'ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці для стварэння ланцужка неабгрунтаванага пасрэдніцтва пры закупцы тавараў для перапрацоўчых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці. У далейшым тавары пастаўляліся па завышаным кошце, што істотна адбівалася на сабекошце прадукцыі і канчатковай адпускной цане.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па прыкметах ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару).

Сума хабараў, што ставяцца ў віну, — больш за 150 тысяч беларускіх рублёў.

У дачыненні да службовых асоб абраная мера стрымання ў выглядзе знаходжання пад вартай. На грашовыя сродкі і маёмасць накладзены арышт.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, па гэтай крымінальнай справе затрыманыя тры чалавекі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН