Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/31/990900_990901/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 08:11
31.01.2019 20:24 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў з абраннем новага караля Малайзіі

Мінск, 31 студзеня. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў султана штата Паханг Абдулу Рыаятудзіна Аль-Мустафу Білаха з абраннем вярхоўным кіраўніком Малайзіі.

"Спадзяюся, што пры вашай падтрымцы дружба і ўзаемадзеянне паміж нашымі краінамі будуць дынамічна развівацца і ўмацоўвацца", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў новаму кіраўніку Малайзіі добрага здароўя, асабістага шчасця і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.

Султан Абдула Рыаятудзін Аль-Мустафа Білах, якому ў гэтым годзе спаўняецца 60 гадоў, 24 студзеня быў абраны шаснаццатым каралём у гісторыі незалежнай Малайзіі замест Мухамада V, які адрокся ад прастола. Афіцыйна паўнамоцтвы новага кіраўніка пачаліся 31 студзеня, а тэрмін яго праўлення складзе пяць гадоў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН