Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/01/991091_992092/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 10:10
01.02.2019 21:12 Эканоміка, Грамадства

Урад бачыць "вельмі вялікі рэзерв" для зніжэння затрат у ЖКГ

Мінск, 1 лютага. Адной з галоўных задач у 2019 годзе перад арганізацыямі сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі будзе зніжэнне выдаткаў, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў на пасяджэнні калегіі Мінжылкамгаса 1 лютага.

"Мы бачым вельмі вялікі рэзерв у жыллёва-камунальнай гаспадарцы для зніжэння выдаткаў. Трэба зрабіць усё для таго, каб знізіць выдаткі. Натуральна, гэта будзе адбівацца на тарыфах для насельніцтва", — цытуе чыноўніка прэс-служба Саўміна.

Акрамя таго, паводле яго слоў, удасканальваюцца падыходы да капітальнага рамонту. Падрыхтаваны праект указа прэзідэнта аб сумесным з насельніцтвам правядзенні цеплавой мадэрнізацыі. Сярод задач таксама замена ліфтаў у жылфондзе і перавод кацельняў на мясцовыя віды паліва.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239