Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/06/eu_991698_447700/
Дата раздрукоўкі: 03.08.2020 15:29
06.02.2019 17:23 Палітыка, Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

Мясніковіч сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы

Мінск, 6 лютага. Афіцыйны візіт у Польшчу парламенцкай дэлегацыі Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам адбудзецца з 11 па 14 лютага, паведамляе прэс-служба верхняй палаты.

У Варшаве запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Матэўшам Маравецкім. Адбудуцца таксама перамовы Мясніковіча з кіраўніком сената (маршалам) Станіславам Карчэўскім і маршалам сейма Маракам Кухціньскім. Акрамя таго, пройдзе сустрэча з міністрам замежных спраў Польшчы Яцакам Чапутовічам. Запланаванае наведванне Польскай акадэміі навук.

"Падчас перамоў на высокім і вышэйшым узроўнях будуць абмеркаваныя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня — гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галіне адукацыі, навукі, культуры і іншых сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Асаблівая ўвага будзе нададзеная ролі парламенцкага вымярэння ва ўмацаванні беларуска-польскіх адносін. Запланаванае падпісанне дагавора аб сацыяльным забеспячэнні", — удакладнілі ў прэс-службе.

Мясніковіч таксама наведае Беласток, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці, кіраўніцтвам Падляскага ваяводства, наведае медыцынскі ўніверсітэт.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239