Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/07/991821_445566/
Дата раздрукоўкі: 24.08.2019 18:54
07.02.2019 13:17 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра падаражэлі, расійскі рубель патаннеў на таргах БВФБ

Мінск, 7 лютага. 7 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0002 рубля (0,01%) і склаў 2,4601 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0059 рубля (0,27%) да 2,1663 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0073 рубля (0,22%) і склаў 3,2835 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты знізіўся ў чацвер на фоне росту запасаў і захавання рэкордных узроўняў здабычы ў ЗША. Марка Brent блізу поўдня знаходзілася ў раёне 62 долараў за бараль.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,3513 рубля і склаў 66,0199 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН