Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/07/991942_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 23:55
07.02.2019 21:23 Фінансы

Нацбанк выпусціць абноўленыя банкноты і манеты

Мінск, 7 лютага. У абарачэнні з'явяцца абноўленыя купюры наміналам 5 і 10 рублёў, а таксама манеты: 1, 2 капейкі і 2 рублі, паведаміў тэлеканал "Беларусь 1".

7 лютага адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура. Бакі абмеркавалі стан фінансавага рынку, ролю Нацбанка ў забеспячэнні яго стабільнасці, а таксама мерапрыемствы з нагоды 25-годдзя беларускага рубля.

Цяперашнія банкноты і манеты былі ўведзеныя ў абарачэнне 1 ліпеня 2016 года, аднак аддрукаваныя і адчаканеныя яны былі яшчэ ў 2009 годзе.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН