Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/08/991965_991966/
Дата раздрукоўкі: 17.02.2019 10:49
08.02.2019 10:49 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк надзелены паўнамоцтвамі па рэгуляванні рэйтынгавай дзейнасці ў Беларусі

Мінск, 8 лютага. Нацыянальны банк надзелены паўнамоцтвамі па дзяржаўным рэгуляванні рэйтынгавай дзейнасці ў Беларусі. Адпаведны ўказ (№ 42), якім унесены змяненні і дапаўненні ў шэраг ранейшых указаў, Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 лютага 2019 года.

Як тлумачыць прэс-служба Нацбанка, пад рэйтынгавай дзейнасцю разумеецца дзейнасць па аналізе (ацэнцы) юрыдычных асоб і эмітаваных (выдаваных) імі фінансавых інструментаў. "Перш за ўсё размова ідзе пра ацэнку ўзроўню крэдытаздольнасці, фінансавай устойлівасці атрымальніка рэйтынгу, а таксама ўзроўню крэдытнай рызыкі і фінансавай устойлівасці яго фінансавых інструментаў", — гаворыцца ў паведамленні рэгулятара.

У адпаведнасці з новым указам, Нацыянальны банк устанаўлівае парадак арганізацыі і ажыццяўлення рэйтынгавай дзейнасці, прымае нарматыўныя прававыя акты па яе рэгуляванні.

Акрамя таго, Нацбанк сумесна з Саветам міністраў вызначае парадак правядзення акрэдытацыі рэйтынгавых агенцтваў, у тым ліку парадак іх уключэння ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў (выключэнні з яго), а таксама склад звестак, якія ўключаюцца ў рэестр.

У рамках рэалізацыі новага ўказа Нацыянальны банк на працягу 2019 года прыме нарматыўныя прававыя акты, якімі будуць устаноўлены:

- патрабаванні да рэйтынгавага агенцтва для ўключэння яго ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў, а таксама да яго аднаасобных і кантрольных органаў, удзельнікаў (заснавальнiкаў, акцыянераў), членаў савета дырэктараў (наглядальнага савета), членаў калегіяльнага выканаўчага органа, рэйтынгавых аналітыкаў;

- патрабаванні да метадалогіі рэйтынгавага агенцтва, парадак прадстаўлення ў Нацыянальны банк і ўзгаднення з ім дадзенай метадалогіі, а таксама змяненняў, якія ўносяцца ў яе;

- парадак раскрыцця інфармацыі рэйтынгавым агенцтвам, у тым ліку склад, форма і тэрміны яе прадстаўлення;

- патрабаванні да захаванасці і абароны інфармацыі, атрыманай у працэсе дзейнасці рэйтынгавага агенцтва;

- парадак і тэрміны складання і прадстаўлення ў Нацыянальны банк справаздачнасці і іншай інфармацыі ў сферы ажыццяўлення рэйтынгавай дзейнасці.

"Стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь прававых асноў для ажыццяўлення рэйтынгавай дзейнасці адпавядае сусветнай практыцы, — адзначыла прэс-служба Нацбанка. — З'яўленне нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў і фарміраванне імі рэйтынгаў дазволіць удзельнікам рынку атрымліваць аб'ектыўную інфармацыю пра стан арганізацый, якія атрымалі рэйтынг, а таксама будзе спрыяць актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці ў краіне".

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН