Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/08/992103_588965/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 23:08
08.02.2019 17:11 Грамадства

Лукашэнка выказаў спачуванне родным і блізкім народнага артыста РСФСР Сяргея Юрскага

Мінск, 8 лютага. Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста РСФСР Сяргея Юрскага.

"Пайшоў з жыцця любімы многімі пакаленнямі таленавіты акцёр. Прыроджаная інтэлігентнасць, абаянне, прафесіяналізм і ўнікальная манера ігры дазволілі яму стварыць сотні запамінальных роляў, якія сталі прыкладам высокага мастацтва. Вобразы, увасобленыя ім у кіно і на тэатральных падмостках, нязменна ўражвалі публіку псіхалагічнай дакладнасцю, глыбінёй і сілай характару", — гаворыцца ў спачуванні.

Лукашэнка падкрэсліў, што на беларускай зямлі творчасць Юрскага добра ведаюць і шануюць. "Светлая памяць аб гэтым выдатным чалавеку назаўжды застанецца ў нашых сэрцах", — адзначыў ён.

Сяргей Юрскі памёр 8 лютага ва ўзросце 83 гадоў пасля доўгай хваробы.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239