Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/08/992130_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 11:56
08.02.2019 20:38 Грамадства

Па справе аб забойстве пяцімесячнага дзіцяці ў Мінску затрыманыя пяць чалавек

Мінск, 8 лютага. Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта прынятая да вытворчасці справа, распачатая УСК па Мінску па ч. 2 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса па факце знаходжання цела пяцімесячнага хлопчыка з прыкметамі гвалтоўнай смерці каля дома, размешчанага на праспекце Ракасоўскага. Пра гэта паведамляе аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства затрыманыя пяць чалавек, у тым ліку маці і бацька дзіцяці. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны напярэдадні сумесна распівалі спіртныя напоі ў кватэры, дзе пражывала дзіця з бацькамі.

Следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі і спецыялістамі-экспертамі праведзеныя неадкладныя следчыя дзеянні, у тым ліку агляд кватэры, дзе пражывала дзіця. Зафіксаваная следавая абстаноўка. Узятыя прадметы, прызнаныя рэчавымі доказамі. Прызначаны шэраг экспертыз, правядзенне якіх даручанае спецыялістам дзяржкамітэта судовых экспертыз. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Расследаванне працягваецца.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239