Каманда Лукашэнкі перамагла ў эстафетай гонцы спаборніцтваў "Мінская лыжня — 2019"
Мінск, 9 лютага. Каманда Аляксандра Лукашэнкі перамагла 9 лютага ў эстафетнай гонцы спаборніцтваў "Мінская лыжня — 2019", паведамілі ў эфіры навін тэлеканала "Беларусь 1".
Сёлета ўпершыню "Мінская лыжня" праходзіць у выглядзе біятлоннай эстафетнай гонкі, на трасе таксама абсталяванае стрэльбішча. Спаборніцтвы арганізаваныя на лыжаролернай трасе ў сталічным мікрараёне Вяснянка.
У эстафеце 4х3 кіламетры, якая пачалася ў 11 гадзін, бралі ўдзел каманда кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыі прэзідэнта, Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, Саўміна, аблвыканкама, Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, парламента. Усяго ў Мінскай лыжні бярэ ўдзел каля 20 каманд.
За каманду прэзідэнта разам з Аляксандрам Лукашэнкам беглі чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар`я Домрачава, а таксама малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай і асабісты лекар прэзідэнта Святлана Канашэнка.