Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/10/992197_123456/
Дата раздрукоўкі: 24.08.2019 18:35
10.02.2019 14:32 Спорт

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе выйшла ў паўфінал Кубка федэрацыі

Мінск, 10 лютага. Жаночая зборная Беларусі па тэнісе выйшла ў паўфінал Кубка федэрацыі.

У чвэрцьфінале, які праходзіць 9—10 лютага ў Браўншвайгу, яна датэрмінова перамагла каманду Германіі — 3:0.

Вырашальнае ачко ў другі дзень прынесла Арына Сабаленка (9-е месца ў адзіночным рэйтынгу ВТА), за 1 гадзіну 19 хвілін перамагла Лауру Зігемунд (104) — 6:1, 6:1. Зігемунд замяніла Таццяну Марыя (67), якая напярэдадні саступіла Аляксандры Сасновіч (33) — 6:7 (3:7), 3:6. Сабаленка ў першы дзень узяла верх над Андрэа Петкавіч (68) — 6:2, 6:1.

Сустрэчы, якія засталіся: Сасновіч — Петкавіч, Вікторыя Азаранка (260-е месца ў парным рэйтынгу ВТА) / Лідзія Марозава (41) — Ганна-Лена Гронефельд (33) / Лаура Зігемунд (76).

У рэйтынгу КФ Беларусь займае трэцяе месца, Германія — пятае.

Год таму гэтыя зборныя сустракаліся ў першым крузе Сусветнай групы ў Мінску, наймацнейшымі былі немкі — 3:2.

У паўфінале 20—21 красавіка беларуская каманда згуляе з пераможцам пары ЗША — Аўстралія (1:1 пасля першага дня).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН