Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/10/992209_123456/
Дата раздрукоўкі: 23.04.2019 14:58
10.02.2019 16:32 Палітыка

Краіны СНД да красавіка канчаткова ўзгодняць праграму актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі

Мінск, 10 лютага. Заўвагі і прапановы дзяржаў — удзельніц СНД па праекце праграмы актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў — удзельніц Садружнасці разгледжаны ў ходзе кансультацый паміж МЗС у Мінску 7—8 лютага.

У кансультацыях, якія прайшлі ў штаб-кватэры Садружнасці, прынялі ўдзел прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў Азербайджана (у якасці назіральніка), Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, а таксама Выканкама СНД.

Як паведамляе прэс-служба Выканкама СНД, праект праграмы будзе накіраваны ў міністэрства замежных спраў дзяржаў — удзельніц Садружнасці для ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення, пасля чаго плануецца вынесці яго на разгляд і зацвярджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД, які пройдзе 5 красавіка ў Маскве.

Як заявіў першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Віктар Гумінскі, кансультацыі паміж МЗС фактычна даюць старт палітычнаму ўзаемадзеянню ў рамках СНД у гэтым годзе. Штогадовыя планы шматузроўневых кансультацый паміж МЗС у рамках СНД Гумінскі назваў "вузлавымі механізмамі ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў дзяржаў Садружнасці".

На яго думку, "па выніках мінулага года можна канстатаваць захаванне станоўчай дынамікі ўдзелу дзяржаў і ўзроўню іх прадстаўніцтва ў ходзе кансультацый паміж МЗС". Гэта дазваляе зрабіць выснову, што кансультацыі працягваюць заставацца дзейсным інструментам знешнепалітычнай каардынацыі, заявіў Гумінскі.

Удзельнікі кансультацый, паведамляе прэс-служба, "абмяняліся думкамі аб шляхах далейшага ўмацавання і развіцця супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці, адзначылі эфектыўнасць старшынства Таджыкістана ў 2018 годзе і выказалі ўпэўненасць у паспяховым ажыццяўленні Туркменістанам функцый старшыні СНД у 2019 годзе".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН