Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/11/992235_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.04.2019 13:18
11.02.2019 10:30 Грамадства

У школе № 2 у Стоўбцах вучань напаў з нажом на настаўніка і некалькіх школьнікаў

Мінск, 11 лютага. У сярэдняй школе № 2 у Стоўбцах вучань напаў з нажом на настаўніка і некалькіх школьнікаў, паведамляе Следчы камітэт.

"Раніцай 11 лютага ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што старшакласнік, 2003 года нараджэння, падчас раптоўна ўзніклага канфлікту прычыніў нажавыя раненні настаўніку і некалькім вучням. Ад атрыманых раненняў настаўнік і адзін вучань памерлі. Акрамя таго, яшчэ два школьнікі шпіталізаваныя", — гаворыцца ў паведамленні СК.

УСК па Мінскай вобласці распачало крымінальную справу па факце забойства дзвюх асоб. Міліцыя высвятляе абставіны здарэння і спрабуе высветліць месцазнаходжанне падазраванага.

Расследаванне крымінальнай справы ўзяў на асабісты кантроль старшыня СК Іван Наскевіч.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН