Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/11/992238_12345/
Дата раздрукоўкі: 17.02.2019 11:41
11.02.2019 10:38 Эканоміка

Падлетак, які падазраецца ў забойстве настаўніцы і школьніка, затрыманы

Мінск, 11 лютага. Падлетак, які падазраецца ў забойстве настаўніцы і школьніка ў Стоўбцах, затрыманы, паведамляе МУС.

Паводле звестак Следчага камітэта, раніцай 11 лютага ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што старшакласнік, 2003 года нараджэння, у час раптоўна ўзніклага канфлікту напаў з нажом на настаўніцу і некалькіх вучняў. Ад атрыманых раненняў настаўнік і адзін вучань памерлі, яшчэ двое непаўналетніх знаходзяцца ў бальніцы.

УСК па Мінскай вобласці распачало крымінальную справу па факце забойства дзвюх асоб. Расследаванне справы ўзяў на асабісты кантроль старшыня СК Іван Наскевіч.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН