Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/11/992266_992267/
Дата раздрукоўкі: 22.07.2019 12:29
11.02.2019 13:20 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў на першых таргах тыдня

Мінск, 11 лютага. 11 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0129 рубля (0,53%) і склаў 2,4420 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0077 рубля (0,36%) і склаў 2,1587 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0047 рубля (0,14%) і склаў 3,2864 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты расце раніцай у панядзелак, да поўдня цана маркі Brent дасягнула 62 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,2449 рубля і склаў 65,6517 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН