Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/11/992289_992290/
Дата раздрукоўкі: 17.02.2019 11:18
11.02.2019 14:53 Грамадства

МАРГ: Вызначаныя новым указам арганізатары дзяржзакупак лекаў і медабсталявання могуць праводзіць іх у інтарэсах як аднаго, так і некалькіх заказчыкаў

Мінск, 11 лютага. Прынятым 7 лютага ўказам № 40 "Аб дзяржаўных закупках медыцынскіх вырабаў, лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання" вызначаюцца арганізатары працэдур дзяржзакупак, якія могуць як праводзіць іх у інтарэсах аднаго заказчыка, так і ажыццяўляць цэнтралізаваныя закупкі для некалькіх заказчыкаў. Пра гэта гаворыцца ў каментары да дакумента, які размешчаны на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Пры гэтым, паведамляе ведамства, дагаворы па выніках такіх працэдур будуць заключацца як самімі заказчыкамі, так і арганізатарамі, у якіх заказчыкі могуць у наступным набываць тавары без правядзення працэдур дзяржаўных закупак.

Указам дазволена правядзенне працэдуры закупкі з адной крыніцы ў выпадку набыцця тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў РУП "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр".

Урад у двухмесячны тэрмін вызначыць парадак разліку ўзнагароды арганізатара ў выпадку заключэння паміж ім і заказчыкам дагавора камісіі. Такі памер будзе ўстанаўлівацца штогод дзяржаўным органам, якія вызначыў арганізатара, і ўзгадняцца з Міністэрствам фінансаў або фінансавымі органамі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

МАРГ звяртае ўвагу, што заканадаўчы акт распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2019 года. Адпаведна, указ распаўсюджваецца на працэдуры дзяржаўных закупак, пачатыя арганізатарамі з 1 студзеня, а таксама на дагаворы, заключаныя арганізатарамі з удзельнікамі-пераможцамі (удзельнікамі закупкі з адной крыніцы), а таксама арганізатарамі з заказчыкамі, у інтарэсах якіх адпаведныя тавары набываліся.

Як паведамлялася, УП "Белмедтэхніка", РУП "Белфармацыя", падначаленыя Міністэрству аховы здароўя, і РУП "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр", падначалены Мінпрацы і сацабароны, вызначаны арганізатарамі закупак медыцынскіх вырабаў, запасных частак да іх, лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання. Даецца права заказчыкам (з ліку дзяржаўных органаў і арганізацый) набываць медыцынскія тавары ў гэтых арганізатараў без правядзення працэдур дзяржаўных закупак.

У 2018 годзе МУС паведаміў аб выкрыцці махінацый пры закупцы медтэхнікі за бюджэтныя сродкі.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН