Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/11/992334_992335/
Дата раздрукоўкі: 24.04.2019 13:36
11.02.2019 16:59 Эканоміка, Грамадства

Урад адмяніў дыферэнцыраваную плату за некаторыя віды ЖКП для насельніцтва

Мінск, 11 лютага. Урад адмяніў дыферэнцыраваную плату за некаторыя віды жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва.

Пастановай Савета міністраў ад 9 лютага № 81 уносяцца адпаведныя змены ў пастановы ад 17 кастрычніка 2011 года № 1394 і ад 12 чэрвеня 2014 года № 571, паведаміла прэс-служба ўрада.

У прыватнасці, адмяняецца дыферэнцыраваная плата за тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў, паслугі водазабеспячэння, водаадвядзення, а таксама за электрычную энергію ў залежнасці ад аб'ёмаў іх спажывання.

Пастановай уводзіцца новая група спажыўцоў электрычнай энергіі — жылыя памяшканні якіх абсталяваны асобнымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі і стацыянарна ўстаноўленымі або ўбудаванымі прыёмнікамі электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння пры адсутнасці цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння з платай за электраэнергію па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах.

Налічэнне платы па субсідаваных тарыфах будзе ажыццяўляцца ў дачыненні да жылых памяшканняў, у якіх грамадзяне зарэгістраваныя па месцы жыхарства.

Таксама прадугледжваецца пераразлік платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў выпадку няправільнага прымянення арганізацыяй тарыфу (цаны) на жыллёва-камунальную паслугу з моманту выяўлення гэтага факта (парушэння), але не больш чым за тры месяцы, калі пераразлік цягне даналічэнне платы за жыллёва-камунальную паслугу за папярэднія перыяды.

Парадак зняцця паказанняў прыбораў індывідуальнага ўліку расходу камунальных паслуг дапоўнены выпадкам падключэння да сістэмы дыстанцыйнага здымання паказанняў.

Для асоб, якія пражываюць па дагаворах найму жылога памяшкання ў інтэрнаце, прадугледжваецца парадак платы за тэхнічнае абслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, пакрыццё расходаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, зыходзячы з колькасці грамадзян, указаных у такіх дамовах.

Пакрыццё расходаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, на працягу года прадугледжваецца рабіць зыходзячы з гранічна дапушчальнага памеру такіх выдаткаў з наступным пераразлікам у студзені наступнага года, зыходзячы з фактычных выдаткаў, але не вышэйшых за гранічна дапушчальны памер іх кампенсацыі.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму даручана ў трохмесячны тэрмін прывесці свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтай пастановай і прыняць іншыя меры па яе рэалізацыі.

Дзеянне шэрагу абзацаў гэтай пастановы распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2019 года.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН