Лукашэнка прызначыў двух памочнікаў прэзідэнта і разгледзеў шэраг іншых кадравых пытанняў
Мінск, 12 лютага. Аляксандр Лукашэнка 12 лютага разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, прызначыў:
Анатоля Маркевіча — памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Брэсцкай вобласці;
Віталя Прыму — памочнікам прэзідэнта — інспектарам па горадзе Мінску;
Паўла Пуставога — паслом у Каралеўстве Іспанія і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Сусветнай турысцкай арганізацыі;
Уладзіміра Чушава — паслом у Рэспубліцы Польшча;
Андрэя Свірыдава — намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта;
Алену Купчыну — паслом у Рэспубліцы Славенія, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе па сумяшчальніцтве;
Аляксандра Панамарова — паслом у Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве;
Руслана Есіна — паслом у Аўстралійскім Саюзе і Новай Зеландыі па сумяшчальніцтве.
Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:
Сяргея Федчанкі — старшынёй Навагрудскага райвыканкама;
Віктара Рабкаўца — старшынёй Клічаўскага райвыканкама;
Аляксандра Мароза — генеральным дырэктарам ААТ "Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава — кіруючая кампанія холдынга "БелОМА";
Алега Швеца — намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва;
Ірыны Асмолы — першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.