Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/12/992472_992473/
Дата раздрукоўкі: 17.09.2019 04:13
12.02.2019 13:17 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют

Мінск, 12 лютага. 12 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0079 рубля (0,32%) і склаў 2,4341 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0006 рубля (0,03%) да 2,1581 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0013 рубля (0,04%) і склаў 3,2851 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла ў аўторак, цана гатунку Brent вырасла амаль да 62 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,0638 рубля і склаў 65,7147 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН