Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/12/eu_992507_992508/
Дата раздрукоўкі: 18.08.2019 18:15
12.02.2019 14:54 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Лукашэнка: Наступныя гады для беларуска-польскіх адносінаў будуць вызначальнымі на перспектыву

Мінск, 12 лютага. Наступныя гады для беларуска-польскіх адносінаў будуць вызначальнымі на вялікую перспектыву, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы 12 лютага Уладзіміра Чушава паслом Беларусі ў Польшчы.

Лукашэнка адзначыў, што дыпламату павінна быць вядомая спецыфіка двухбаковых адносін. "Не скажу, што яны без праблем. Іх хапае. Але ўсе яны абсалютна вырашальныя. І для гэтага трэба зрабіць усё, таму што наступныя гады для беларуска-польскіх адносінаў будуць вызначальнымі на вялікую перспектыву", — прыводзіць яго словы прэс-служба прэзідэнта.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы арыентаваў новага пасла на тое, каб ён даводзіў нацыянальныя інтарэсы да польскага боку. "Гэта не чужы нам народ", — падкрэсліў Лукашэнка. Ён адзначыў, што паміж беларусамі і палякамі ёсць паразуменне. "Ніякіх пагроз ад нас яны няхай не чакаюць. Але гэта не значыць, што калі яны будуць бразгаць зброяй, то мы будзем спакойна на гэта глядзець. У тым ліку ўлічваючы нашу сумесную беларуска-расійскую групоўку на гэтым напрамку", — сказаў Лукашэнка.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН