Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/13/992639_992640/
Дата раздрукоўкі: 17.09.2019 03:22
13.02.2019 13:18 Эканоміка, Фінансы

Долар і расійскі рубель патаннелі, еўра падаражэў

Мінск, 13 лютага. 13 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0087 рубля (0,36%) і склаў 2,4428 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0010 рубля (0,05%) і склаў 2,1571 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0019 рубля (0,06%) і склаў 3,2832 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты расце ў сераду пасля паведамлення аб рэзкім скарачэнні здабычы АПЕК і на фоне санкцый ЗША супраць Венесуэлы, цана маркі Brent дасягнула 63 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0364 рубля і склаў 65,6783 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН