Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/14/992789_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:00
14.02.2019 10:34 Грамадства, Фінансы

Нацбанк папярэдзіў пра новы від тэлефоннага махлярства ў дачыненні да трымальнікаў банкаўскіх карт

Мінск, 14 лютага. Упраўленне абароны інфармацыі Нацыянальнага банка (FinCERTby) паведаміла пра рэгістрацыю выпадкаў новага віду тэлефоннага махлярства — вішынга.

Вішынг — адзін з метадаў махлярства з выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі, які заключаецца ў тым, што зламыснікі, выкарыстоўваючы тэлефонную сувязь і іграючы пэўную ролю (супрацоўніка банка, пакупніка і г.д.), пад рознымі маркамі выманьваюць у трымальніка плацежнай карты канфідэнцыйную інфармацыю або стымулююць да здзяйснення пэўных дзеянняў з карт-рахункам/плацежнай картай для крадзяжу грашовых сродкаў.

Зламыснікі тэлефануюць кліентам беларускіх банкаў і, называючыся супрацоўнікамі банкаў (у тым ліку Нацыянальнага банка), пад рознымі маркамі просяць даць пашпартныя дадзеныя, а таксама рэквізіты банкаўскіх плацежных картак і коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар кліента банка.

У большасці выпадкаў нумары тэлефонаў зламыснікаў могуць не паказвацца альбо належаць аператарам сувязі іншых дзяржаў. У некаторых выпадках ашуканцы выкарыстоўваюць праграмы-ананімайзары, IP-тэлефанію. Пры гэтым нумары тэлефонаў, з якіх ажыццяўляюцца званкі, вызначаюцца як афіцыйныя нумары, пазначаныя на сайце банка.

"Супрацоўнік банка пры тэлефанаванні кліенту загадзя павінен ведаць усе неабходныя яму дадзеныя. Таму паведамляць камусьці рэквізіты банкаўскай плацежнай карткі, паролі і коды доступу, пашпартныя дадзеныя ні ў якім разе нельга", — папярэджвае Нацбанк.

FinCERTby рэкамендуе ў выпадку паступлення падобных званкоў адразу ж звярнуцца ў кантакт-цэнтр банка, які эмітавана картку, распавесці пра сітуацыю і далей прытрымлівацца рэкамендацый супрацоўніка банка.

Калі зламысніку ўсё ж удалося атрымаць рэквізіты карткі або быў усталяваны факт крадзяжу грашовых сродкаў, варта неадкладна заблакаваць картку і звярнуцца з заявай у праваахоўныя органы.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН