Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/14/992947_885522/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 07:42
14.02.2019 20:32 Палітыка

Лукашэнка ўдзельнічае ў нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтамі Расіі, Ірана і Турцыі

Мінск, 14 лютага. Аляксандр Лукашэнка ў Сочы бярэ ўдзел у нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтамі Расіі, Ірана і Турцыі, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

"Сустрэча праходзіць у фармаце чаявання на тэрыторыі санаторыя "Русь", — гаворыцца ў паведамленні.

14 лютага ў Сочы адбылася трохбаковая сустрэча прэзідэнтаў Расіі, Ірана і Турцыі, прысвечаная Сірыі. Напярэдадні расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін запрасіў беларускага калегу скарыстацца візітамі прэзідэнтаў Ірана і Турцыі і сустрэцца з імі.

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію ўвечары 12 лютага. Прэс-служба Крамля анансавала дзве сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў: 13 і 15 лютага. Сустрэча з Пуціным 15 лютага павінна быць прысвечаная супрацоўніцтву ў гуманітарнай і культурнай сферах.

Графік знаходжання Лукашэнкі ў Сочы, паведаміла раней яго прэс-служба, "прадугледжвае магчымасць і для невялікага адпачынку".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239