Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/15/992993_445566/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 10:09
15.02.2019 12:57 Эканоміка, Палітыка

Сямашка абмеркаваў у Сочы нарошчванне беларускага экспарту і стварэнне сумесных прадпрыемстваў

Мінск, 15 лютага. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, які ўдзельнічае ў Расійскім інвестыцыйным форуме ў Сочы, 14 лютага абмеркаваў з прадстаўнікамі расійскіх рэгіёнаў пытанні нарошчвання беларускага экспарту і стварэння сумесных прадпрыемстваў.

Як паведамляе прэс-служба пасольства, Сямашка правёў рабочыя сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам, старшынёй Заканадаўчага сходу Краснадарскага краю Юрыем Бурлачкам, першым віцэ-прэзідэнтам АТ "Газпром банк" Аляксеем Чычканавым.

"Падчас сустрэч і перамоў асноўная ўвага надавалася развіццю і перспектыўным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння, канкрэтным прапановам па нарошчванні беларускага экспарту, арганізацыі паставак тэхнікі, стварэнні зборачных вытворчасцей, прыцягненні расійскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі і рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Былі вызначаныя далейшыя крокі па актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Бранскай вобласцю і Краснадарскім краем", — адзначылі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, 15 лютага чакаецца другая ў Сочы сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239