Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/15/993010_458746/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 08:41
15.02.2019 13:05 Грамадства

На месцы выбуху газавага балона ў двары жылога дома ў Слуцку працуе следча-аператыўная група

Мінск, 15 лютага. На месцы выбуху газавага балона ў двары шматпавярховага жылога дома ў Слуцку працуе следча-аператыўная група.

Паводле інфармацыі МНС, балон з газам выбухнуў у двары дзевяціпавярховага жылога дома № 8 на вуліцы Салігорская раніцай 15 лютага. У падвале ў гэты момант праводзілі работы па абслугоўванні сістэм ацяплення.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, згодна з папярэдняй інфармацыяй, пацярпелых няма, пашкоджаная маёмасць у некалькіх кватэрах.

"Следчыя з удзелам супрацоўнікаў МНС і спецыялістаў ДКСЭ пачалі агляд месца здарэння, адбіраюцца аб'екты, праводзіцца абход кватэр з мэтай фіксацыі пашкоджанай маёмасці грамадзян, апытваюцца супрацоўнікі абслуговай арганізацыі, якія праводзілі зварачныя работы", — гаворыцца ў паведамленні СК.

Паводле вынікаў праверачных мерапрыемстваў будзе прынятае працэсуальнае рашэнне.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239