Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/15/993015_559962/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 15:56
15.02.2019 13:29 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель нязначна ўмацаваўся да трох асноўных валют перад выхаднымі

Мінск, 15 лютага. 15 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0004 рубля (0,02%) і склаў 2,4432 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0013 рубля (0,06%) да 2,1666 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0022 рубля (0,07%) і склаў 3,2497 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent таргуецца на лепшых з лістапада мінулага года узроўнях, зараз бараль ацэньваецца ў 64,7 долара, аднак на курс расійскага рубля ўплывае рызыка ўзмацнення санкцый з боку ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1615 рубля і склаў 66,7044 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН