Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/16/993161_458963/
Дата раздрукоўкі: 12.11.2019 08:59
16.02.2019 11:41 Грамадства

У Мінску п'яны пасажыр заявіў пра бомбу на станцыі метро "Малінаўка"

Мінск, 16 лютага. У Мінску 15 лютага ў 23.23 на спецлінію "102" паступіла паведамленне аб тым, што пасажыр метро заклаў бомбу. На месца здарэння былі накіраваныя супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5448, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што на канцавой станцыі "Малінаўка" п'яны мінчанін 1985 года нараджэння адмовіўся пакідаць вагон цягніка і пасварыўся з-за гэтага з дзяжурнай па прыёме і адпраўленні цягнікоў. Падчас канфлікту пасажыр сцвярджаў, што заклаў бомбу ў метро, а супрацоўнікам службы бяспекі паведаміў аб наяўнасці выбуховага прыстасавання ў сваім заплечніку.

Пры аглядзе тэрыторыі метрапалітэна і асабістых рэчаў затрыманага ніякіх забароненых прадметаў, уключаючы зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, выяўлена не было.

Мужчыну змясцілі ў ІЧУ. У яго крыві выяўлена 1,72 праміле алкаголю. Неўзабаве дзеянням парушальніка будзе дадзеная прававая ацэнка.

Паводле звестак МУС, затрыманы быў асуджаны за крадзеж, рабаванне, ухіленне ад выплаты аліментаў і адбыцця пакарання (артыкулы 205, 206, 174 і 415 КК).

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН