Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/18/993260_102587/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:39
18.02.2019 11:31 Эканоміка

Урад зацвердзіў парадак унутрыдзяржаўнага ўзгаднення праектаў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС

Мінск, 18 лютага. Урад Беларусі зацвердзіў парадак унутрыдзяржаўнага ўзгаднення праектаў тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова (№ 102 ад 15 лютага) апублікаваная на сайце Саўміна.

Палажэнне тычыцца праектаў тэхнічных рэгламентаў, праектаў змен у тэхнічныя рэгламенты ЕАЭС, Мытнага саюза, што накіроўваюцца ўрадам Беларусі.

Унутрыдзяржаўнае ўзгадненне праектаў будзе складацца з правядзення грамадскага абмеркавання, фармавання і падавання пазіцыі Беларусі.

Тэрмін унутрыдзяржаўнага ўзгаднення праекта тэхнічнага рэгламенту вызначаецца Саветам міністраў і не можа перавышаць 60 дзён з дня паступлення праекта ад Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Урад не пазней як праз пяць працоўных дзён з дня паступлення праекта тэхрэгламенту забяспечвае яго накіраванне ў адказны орган для фармавання і падавання пазіцыі Беларусі.

У ЕАЭС уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239