Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/18/eu_993368_993369/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 09:11
18.02.2019 19:45 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Бяляцкі — Этынгеру: Фінансаванне Еўрасаюзам Беларусі не павінна быць безумоўным

Мінск, 18 лютага. Фінансавая дапамога Еўрасаюза не павінна быць безумоўнай, заявіў старшыня закрытай уладамі праваабарончай арганізацыі "Вясна" Алесь Бяляцкі 18 лютага ў Мінску на сустрэчы з еўракамісарам па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам.

"Мы чакаем ад беларускіх уладаў сістэмных змен у сітуацыі з правамі чалавека, з дэмакратычнымі прынцыпамі ў Беларусі і справядлівым судом", — прыводзіць словы Бяляцкага spring96.org.

На сустрэчы абмеркавана сітуацыя з правамі чалавека ў краіне, а таксама цяжкасці, якія беларускія ўлады ствараюць у працы грамадскіх арганізацый.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239