Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/19/993393_771125/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 08:49
19.02.2019 09:20 Эканоміка, Грамадства

Дзяржатамнагляд зможа праводзіць грамадскія слуханні па пытаннях бяспекі выкарыстання атамнай энергіі

Мінск, 19 лютага. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 70, які ўносіць карэктывы ва ўказ ад 16 лютага 2015 года № 62 "Аб арганізацыі бяспекі пры будаванні Беларускай атамнай электрастанцыі".

У новай рэдакцыі ўказ будзе рэгуляваць пытанні бяспекі не толькі пры будаўніцтве, але і пры эксплуатацыі АЭС, тлумачыць прэс-служба прэзідэнта.

Дакументам таксама даецца права ўпаўнаважаным дзяржаўным органам ажыццяўляць кантроль радыеактыўнага забруджвання без атрымання ліцэнзіі, а МНС надзяляецца паўнамоцтвамі ўносіць змены ў асаблівыя ліцэнзійныя патрабаванні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі.

Акрамя таго, Дзяржатамнагляд МНС зможа праводзіць грамадскія слуханні па рашэннях, якія прымаюцца, у галіне бяспекі выкарыстання атамнай энергіі. Гэтая норма ўведзеная ў мэтах выканання рэкамендацый МАГАТЭ.

Беларуская АЭС узводзіцца пад Астраўцом (Гродзенская вобласць) за кошт крэдыту Расіі паводле тыпавога расійскага праекта ВВЭР-1200. Крэдытная лінія да 10 млрд долараў на будаўніцтва станцыі адкрытая да 2035 года. Пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў пачатку 2019 года. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на снежань 2019 года, другога — на ліпень 2020-га. Мяркуецца, што атамная станцыя будзе выпрацоўваць 18 млрд кВ·гадз электраэнергіі штогод.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239