Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/19/993413_445566/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 08:47
19.02.2019 12:02 Эканоміка

Група кампаній "Штадлер" плануе стварыць у Беларусі вытворчасць пераўтваральнікаў для трамваяў і цягнікоў

Мінск, 19 лютага. Група кампаній "Штадлер" плануе стварыць у Беларусі вытворчасць пераўтваральнікаў для трамваяў і цягнікоў, заявіў 19 лютага ў Мінску сустаршыня савета дырэктараў групы Петэр Шпулер на рабочай сустрэчы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандрам Турчыным, паведаміла прэс-служба ўрада.

Як сказаў Шпулер, з новай прадукцыяй "Штадлер Мінск" разлічвае выйсці ў тым ліку на рынкі краін Заходняй Еўропы. Плануецца таксама пашырыць вытворчасць вагонных кузаваў.

Галаўны офіс Stadler знаходзіцца ў Буснангу, Швейцарыя. ЗАТ "Штадлер Мінск" — беларускае машынабудаўнічае прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад транснацыянальнай групы кампаній Stadler Rail.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239