Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/19/993452_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 15:43
19.02.2019 14:01 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель зноў умацаваўся да долара і еўра на таргах БВФБ

Мінск, 19 лютага. 19 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0010 рубля (0,05%) і склаў 2,4377 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0010 рубля (0,05%) да 2,1564 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0006 рубля (0,02%) і склаў 3,2572 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent па-ранейшаму таргуецца на трохмесячных максімумах, бараль ацэньваецца ў 66 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0448 рубля і склаў 66,2022 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН