Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/20/993565_112563/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 08:50
20.02.2019 12:30 Эканоміка

Віцэ-прэм'еры краін ЕАЭС 22 лютага абмяркуюць пытанні тэхнічнага рэгулявання

Мінск, 20 лютага. У Маскве 22 лютага адбудзецца пасяджэнне савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) з удзелам намеснікаў прэм'ер-міністраў краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і старшыні калегіі ЕЭК Тыграна Саркісяна.

Як паведамляе прэс-служба камісіі, у парадак дня сустрэчы ўключаныя пытанні развіцця інтэграцыі, гандлю, мытнага і тэхнічнага рэгулявання, прымянення санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер.

Удзельнікі пасяджэння разгледзяць праекты некалькіх пагадненняў, у тым ліку аб парадку і ўмовах ліквідацыі тэхнічных бар'ераў ва ўзаемным гандлі з трэцімі краінамі і аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, што перамяшчаюцца цераз мытныя межы ЕАЭС і Кітая.

Прадстаўнікі ўрадаў вызначаць склад, структуру і фармат, а таксама перыядычнасць і парадак падавання звестак аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў цераз мытную мяжу ЕАЭС.

Плануецца ўнесці змены ў шэраг дакументаў: таварную наменклатуру знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС, адзіны мытны тарыф, адзіныя пералікі тавараў, якія падлягаюць дзяржаўнаму санітарна-эпідэміялагічнаму і ветэрынарнаму кантролю, адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні, план распрацоўкі тэхрэгламентаў ЕАЭС і іншыя.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239