Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/20/993577_123/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:17
20.02.2019 13:18 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра таннеюць на біржы чацвёртыя таргі запар

Мінск, 20 лютага. 20 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля. Амерыканская і еўрапейская валюты таннеюць чацвёртыя таргі запар.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0028 рубля (0,11%) і склаў 2,4349 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0109 рубля (0,51%) і склаў 2,1455 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0038 рубля (0,12%) і склаў 3,2566 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф'ючарсы на нафту таргуюцца каля максімумаў 2019 года, кошт бараля маркі Brent перавышае 66 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,3457 рубля і склаў 65,8568 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН