Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/20/993589_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 09:43
20.02.2019 15:33 Грамадства, Эканоміка

Урад Японіі прафінансуе тры новыя праекты ў ахове здароўя і сацыяльнай сферы ў Беларусі

Мінск, 20 лютага. Урад Японіі прафінансуе тры новыя праекты ў ахове здароўя і сацыяльнай сферы ў Беларусі больш чым на 100 тыс. долараў. Падпісанне кантрактаў на выдзяленне гранту адбылося ў Мінску 20 лютага.

У прыватнасці Гомельскаму абласному клінічнаму анкалагічнаму дыспансеру выдзелена 75,3 тыс. долараў на закупку апарата УГД. Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна атрымае 26 тыс. долараў на набыццё аўтамабіля для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі. Сярэдняя школа № 2 у Століне зможа набыць вулічны трэнажорны комплекс коштам каля 8,5 тыс. долараў.

Пасольства Японіі ў Беларусі рэалізуе праграму ўрада "Карані травы — грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнні бяспекі чалавека" з 2004 года. У яе межах Японія вылучае гранты з мэтай дапамагаць людзям, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Раней сродкі вылучаліся толькі установам аховы здароўя. З пачатку дзеяння праграмы агульная сума выдзеленых грантаў складае больш за 3,8 млн долараў.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239