Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/21/993811_993812/
Дата раздрукоўкі: 12.07.2020 18:40
21.02.2019 17:32 Грамадства, Эканоміка, Фінансы

Мінінфарм заблакаваў доступ да падробленых сайтаў двух беларускіх дзяржбанкаў

Мінск, 21 лютага. Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да некалькіх падробленых сайтаў буйных беларускіх дзяржаўных банкаў — ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "АСБ Беларусбанк".

У прыватнасці, як паведамляе ведамства, прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-сайтаў belagroprombank.ru, belagroprombank24.ru, belagrobank.ru, ibank-belapb.ru, belagrobank.by, ib-belapb.by.

"Рэклама на названых інтэрнэт-рэсурсах, у якой выкарыстаны найменні і таварныя знакі (знакі абслугоўвання) ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "АСБ Беларусбанк", уводзіць спажыўцоў рэкламы ў зман наконт прыналежнасці дадзеных інтэрнэт-рэсурсаў гэтым банкам", — тлумачыць Мінінфарм.

На дадзеных сайтах кліентам названых банкаў прапаноўвалася ўводзіць рэквізіты (лагін, пароль) уліковага запісу інтэрнэт-банкінгу.

У сувязі з гэтым Мінінфарм просіць карыстальнікаў інтэрнэту пры ажыццяўленні электронных плацяжоў звяртаць асаблівую ўвагу на адрасны радок і іншыя рэквізіты інтэрнэт-сайта пры выкарыстанні паслуг інтэрнэт-банкінгу і аплаце тавараў у інтэрнэце з мэтай недапушчэння завалодання ашуканцамі рэквізітамі электронных карт і іншымі канфідэнцыйнымі дадзенымі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239