Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/22/993875_774411/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:27
22.02.2019 10:31 Грамадства

У Мінску затрыманы "прыхільнік радыкальнага ісламу з Расіі"

Мінск, 22 лютага. У Мінску ў дачыненні да 30-гадовага расіяніна расследуюць дзве крымінальныя справы, звязаныя з незаконным абаротам агнястрэльнай зброі траўматычнага дзеяння, паведамляе МУС.

Мужчыну затрымалі аператыўныя супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС яшчэ ў снежні 2018 года. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА. "Падставай для разбору стала інфармацыя аб тым, што нашу краіну перыядычна наведвае прыхільнік радыкальнага ісламу з Расіі. Мужчына мог вазіць з сабой зброю, — паведамляе міліцэйскае ведамства. — У выніку праверачных мерапрыемстваў звесткі пацвердзіліся: у замежніка аператыўнікі знайшлі траўматычны пісталет і пяць патронаў да яго".

У дачыненні да затрыманага распачатыя справы на падставе ч. 2 арт. 295 і ч. 1 арт. 331-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Як адзначылі ў МУС, "праца па супрацьдзеянні незаконнаму абароту зброі вядзецца на пастаяннай аснове, а напярэдадні міжнародных культурна-масавых і спартыўных падзей гэтая праблема становіцца найбольш актуальнай".

"Асаблівая ўвага будзе надавацца замежным гасцям. Ім варта памятаць, што на тэрыторыі Беларусі за незаконны абарот агнястрэльнай зброі траўматычнага дзеяння прадугледжаная адказнасць, — адзначае праваахоўнае ведамства. — Пры гэтым дазвол на захоўванне і выкарыстанне, выдадзены кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, на тэрыторыі Беларусі не дзейнічае".

Паводле звестак МУС, у 2018—2019 гадах за незаконны абарот агнястрэльнай зброі траўматычнага дзеяння распачатыя 12 крымінальных спраў, дзевяць з іх — у дачыненні да замежных грамадзян.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239