Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/22/993878_587001/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:12
22.02.2019 10:39 Грамадства

Жыхары Польшчы, якія напалі на беларускіх грамадзян, прыгавораныя да турэмных тэрмінаў

Мінск, 22 лютага. Трое жыхароў Голдапа (Варміньска-Мазурскае ваяводства) прыгавораныя да турэмнага зняволення за напад на групу беларусаў, якія працуюць у Польшчы, паведамляе "Радыё Польшча".

Апеляцыйны суд Беластока прыгаварыў аднаго з іх да года турмы за разбойны напад, яшчэ дваіх — да 10 месяцаў.

Паводле абвінавачання, злачынства было здзейсненае ў красавіку мінулага года. Трое маладых людзей напалі на групу беларусаў, таму што ім не спадабалася, што яны размаўлялі па-руску.

На думку пракуратуры, гэта быў напад на глебе нацыянальнай нянавісці, што знайшло пацвярджэнне падчас судовага разбору.

Усе прыгавораныя да пакаранняў раней былі судзімыя за крадзяжы і рабаванні.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239