Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/22/993901_258852/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:35
22.02.2019 12:21 Палітыка

Лукашэнка: Пашырэнне ваенных блокаў ускладняе сітуацыю блізу нашых межаў

Мінск, 22 лютага. Беларусь не адступіць ад рэалізацыі мірнай знешняй палітыкі, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Ваеннай акадэміі 22 лютага ў Мінску.

"Сёння мы бачым, што дзейнасць Паўночнаатлантычнага альянсу на Еўрапейскім кантыненце значна актывізавалася. Пашырэнне ваенных блокаў, распрацоўка і ўкараненне новых тэхналогій узброенага супрацьстаяння ўскладняюць сітуацыю блізу нашых межаў. Усім варта ведаць, што Беларусь не адступіць ад рэалізацыі мірнай знешняй палітыкі", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што краіна і надалей будзе ахоўваць свае інтарэсы, "у тым ліку ў межах сумеснай абароннай дактрыны са сваім стратэгічным партнёрам — Расійскай Федэрацыяй". Аднак гэта не значыць, што Беларусь адмовіцца ад узаемадзеяння з іншымі краінамі і ваенна-палітычнымі арганізацыямі, дадаў Лукашэнка.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239