Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/22/993930_445566/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 11:00
22.02.2019 13:38 Эканоміка, Грамадства

Долар ЗША таннее на біржы шостыя таргі запар

Мінск, 22 лютага. 22 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, не змяніўся — да еўра. Амерыканская валюта таннее шостыя таргі запар.

Курс еўра складае 2,4287 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0009 рубля (0,04%) да 2,1402 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0014 рубля (0,04%) і склаў 3,2670 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф'ючарсы на нафту таргуюцца блізу максімумаў 2019 года, кошт бараля маркі Brent знаходзіцца на ўзроўні 67 долараў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0252 рубля і склаў 65,5149 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239