Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/22/993953_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 09:02
22.02.2019 14:47 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка: Пытанне скарачэння падстаў для адтэрміноўкі ад службы ў войску разгледзіць Савет бяспекі

Мінск, 22 лютага. Пытанні давання прызыўнікам адтэрміноўкі ад прызыву на ваенную службу будуць разгледжаныя на пасяджэнні Савета бяспекі, паведаміў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Ваеннай акадэміі 22 лютага ў Мінску.

"Зараз будзем на Савеце бяспекі разглядаць праблему набору ў армію", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што цяпер існуе вялікая колькасць медыцынскіх падставаў для атрымання адтэрміноўкі. Пры гэтым, на яго думку, "гаворка не толькі пра сур'ёзныя захворванні, але і пра нейкія нязначныя парушэнні". "З плоскаступнёвасцю не бяруць, вока касавурыць — не годны, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Мы зараз паглядзім, вызначым тыя хваробы, з-за якіх служыць у войску не могуць. Паглядзім з часам і па тэрмінах службы, і па іншых кірунках".

Лукашэнка лічыць, што "вайсковую школу так ці інакш трэба прайсці практычна ўсім". У тым ліку кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным праводзіць кароткатэрміновыя заклікі і ў гады навучання ў грамадзянскіх ВНУ, каб студэнты маглі асвоіць "некаторыя элементарныя рэчы ў плане ваеннай падрыхтоўкі". "Якая б армія ні была ў нас, але гэта школа. Чалавек павінен служыць у войску. Гэта зусім іншы чалавек пасля арміі. І спорт — гэта аснова ўсяго", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама паведаміў, што сур'ёзна думае над вяртаннем у Беларусі чагосьці падобнага да нарматываў комплексу "Гатовы да працы і абароны". І ў цэлым гаворка ідзе пра неабходнасць больш актыўнага фізічнага і працоўнага выхавання дзяцей і моладзі, у першую чаргу ў школах, сказаў ён на заканчэнне.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239