Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/22/993955_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 09:58
22.02.2019 14:59 Спорт

Лукашэнка прыгразіў беларускім хакеістам зарплатай у пяцьсот долараў у выпадку правальных гульняў

Мінск, 22 лютага. На сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Ваеннай акадэміі 22 лютага ў Мінску Аляксандр Лукашэнка "прыгразіў беларускім хакеістам зарплатай у пяцьсот долараў у выпадку правальных гульняў", паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"Мы мільёны долараў растрацілі [на хакейны клуб "Дынама-Мінск"], і дзе яны цяпер? "Беларуськалій" спыніў іх фінансаваць і правільна зрабіў — будуць банкрутамі. За што плаціць? Выйгралі — усё разлічваем, аддаём. Прайгралі — пяцьсот долараў", — заявіў Лукашэнка.

Гаворка пра спорт зайшла, калі курсанты закранулі пытанне пра выступы беларускай каманды на ралі-рэйдзе "Дакар". Ён выказаў упэўненасць, што беларускі экіпаж у найбліжэйшыя гады падыме свой узровень і будзе займаць высокія месцы.

Адзін з курсантаў прапанаваў накіроўваць беларускія экіпажы і на іншыя прэстыжныя гоначныя спаборніцтвы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гатовы гэта падтрымаць, калі з`явяцца людзі, якія будуць мець магчымасць не проста патрабаваць грошы на выступы, але і займаць добрыя месцы. "Усё, што тычыцца спорту, выжывальнасці і паказу нашага духу, я заўсёды падтрымаю. Але не так, як звычайна да мяне прыходзяць: "Дайце кучу грошай, купіце гэта і гэта, я паспрабую", — дадаў Лукашэнка.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239